панаганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. каго-чаго. Нагнаць, сабраць у адным месцы многа каго-, чаго-н.

П. жывёлы на бойню.

П. лодак у бухту.

2. што. Нацерці (пра мазалі).

П. мазалі на руках.

3. што. Набіваючы, насадзіць на што-н. усё, многае.

П. абручы на бочку.

4. чаго. Увагнаць многа чаго-н. куды-н.

П. цвікоў у сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)