па́кулле, -я, н.

Грубае валакно, якое адходзіць пры апрацоўцы лёну, канапель.

Заканапаціць шчыліны пакуллем.

|| прым. па́куллевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)