пазамуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Закласці муроўкай усё, многае.

П. праёмы ў сценах.

2. каго-што. Змясціць усё, многае або ўсіх, многіх у памяшканні, тайніку, наглуха закладзеным муроўкай.

3. перан., што. Пакрыць снегам, лёдам усё, многае (разм.).

Мароз пазамуроўваў рэкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)