падыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каму (разм.).

1. Нягучна сыграць, акампаніруючы каму-н.

П. на фартэпіяна спеваку.

2. перан. Падладзіцца пад чые-н. інтарэсы, настрой і пад.

3. Сваёй ігрой (на сцэне, у спорце) дапамагчы ігры партнёра.

|| незак. пады́грываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)