падпа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак.

1. пад што. Апынуцца пад уплывам каго-, чаго-н., пад уздзеяннем чаго-н. (адмоўнага).

П. пад шкодны ўплыў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўзнікнуць (разм.).

Падпала ахвота.

|| незак. падпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)