падве́дамны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, падпарадкаванні.

Установа, падведамная міністэрству.

|| наз. падве́дамнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)