неўвяда́льны, -ая, -ае.

1. Такі, які застаецца свежым, не вяне.

Неўвядальная зелень садоў.

2. перан. Які з цягам часу не траціць свайго значэння, сілы і пад. (высок.).

Неўвядальная слава.

Неўвядальная прыгажосць.

|| наз. неўвяда́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)