непадалёку, прысл. і прыназ.

1. прысл. На нязначнай адлегласці; паблізу.

Н. працякала рэчка.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці месца, паблізу якіх хто-, што-н. знаходзіцца або што-н. адбываецца.

Н. свайго дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)