нахлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Імкліва набегчы, нацячы ў вялікай колькасці.

Нахлынула хваля.

2. перан. Раптоўна прыйсці, набегчы, з’явіцца ў вялікай колькасці.

Нахлынуў натоўп.

3. перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці і пад.).

Нахлынулі ўспаміны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)