насо́с², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і помпа.

2. Прылада, пры дапамозе якой напампоўваюць паветра ў шыны веласіпеда, аўтамабіля і пад.

|| прым. насо́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Насосная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)