насмяя́цца, -мяю́ся, -мяе́шся, -мяе́цца; -мяёмся, -меяце́ся, -мяю́цца; -ме́йся; зак.

1. Уволю пасмяяцца (разм.).

Н. ў час спектакля.

2. з каго-чаго, над кім-чым і без дап. Аднесціся да каго-, чаго-н. з насмешкай; абразіць.

Н. над пачуццямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)