мікраскапі́чны, -ая, -ае.

1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

М. аналіз.

2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам.

Мікраскапічныя клеткі.

3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах.

Мікраскапічная дэталь.

|| наз. мікраскапі́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)