мяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. кім-чым з кім. Рабіць узаемны абмен, абменьвацца.

М. кнігамі.

2. Замяшчаць адзін аднаго, зменьвацца.

У камандзе мяняюцца трэнеры.

3. Рабіцца іншым, зменьвацца.

Надвор’е мяняецца.

|| зак. памяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ме́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)