ма́нна, -ы, ж.

1. Ежа, якая, паводле біблейскага падання, падала з неба іўдзеям у час іх вандравання па пустыні.

2. Крупы, зробленыя з дробна размолатай пшаніцы.

Манна нябесная

1) што-н. вельмі патрэбнае, доўгачаканае;

2) багацце падазронага паходжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)