мало́дшы, -ая, -ае.

1. Меншы па гадах у параўнанні з кім-н., самы малодшы па ўзросце.

М. брат.

М. ў сям’і.

2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службовым становішчы.

М. навуковы супрацоўнік.

М. лейтэнант.

3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.).

Настаўнік малодшых класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)