крыты́чны¹, -ая, -ае.

1. Які заключае ў сабе крытыку (у 1, 2 знач.).

Крытычныя заўвагі.

К. матэрыял.

2. Здольны адносіцца да каго-, чаго-н. крытычна, з крытыкай (у 1 знач.).

К. розум.

Адносіцца крытычна (прысл.) да прапаноў.

|| наз. крыты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)