клаўна́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на буфанадзе і гратэску.

2. Частка цыркавога спектакля — клоўнская сцэнка.

|| прым. клаўна́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)