каранці́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовая ізаляцыя заразных хворых і асоб, якія былі ў кантакце з такімі хворымі.

2. Санітарны пункт для агляду людзей і грузаў, якія прыбылі з заражанай мясцовасці.

|| прым. каранці́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)