канве́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння вырабаў пры іх апрацоўцы ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў.

Па канвееры — ад аднаго да другога перадаваць і пад.

Паставіць на канвеер што — наладзіць бесперабойную вытворчасць чаго-н.

|| прым. канве́ерны, -ая, -ае.

Канвеерная лента.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)