казуі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Юрыст, вопытны і ўмелы ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў, казусаў.

2. Чалавек, схільны да казуістыкі (у 2 знач.; неадабр.).

|| ж. казуі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. казуісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)