змаўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ і змо́ўчаць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Прамаўчаць у адказ на што-н., не пярэчыць. Яна пакрыўдзілася, але змаўчала.

2. пра што, аб чым. Наўмысля не сказаць. З. пра хваробу.

|| незак. змо́ўчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)