зважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., на каго-што і з дадан. (звычайна з адмоўем).

Звяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэнне каму-, чаму-н. Ён ні на што не зважае.

Зважай! — каманда, якая азначае: стаяць навыцяжку, нерухома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)