зацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

1. каго (што). Замучыць, цягаючы з аднаго месца ў другое.

З. па судах.

2. што. Занасіць пры працяглым выкарыстанні.

З. адзежу.

З. плашч.

3. перан., што. Часта карыстаючыся, зрабіць трывіяльным, збітым.

Зацяганы выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)