засячы́² і засе́кчы², -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; засе́к, -кла; -сячы́; засе́чаны; зак., каго.

1. Збіць да смерці.

2. Пазбавіць жыцця вострым прадметам (сякерай, шабляй).

|| незак. засяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)