запалі́цца, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Успыхнуць, загарэцца.

На дварэ запаліліся ліхтары.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца запалёным.

Горла запалілася.

3. перан., чым і без дап. Аказацца ахопленым моцным пачуццём, імкненнем і пад.

З. гневам.

|| незак. запа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца і запаля́цца, -я́ецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)