залама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ны; зак., што.

1. Сагнуўшы, надламаць.

З. галінку на дрэве.

2. Сагнуўшы, адкінуць уверх або назад.

З. рукі.

3. Запрасіць надта дорага (разм.).

З. страшэнную цану.

Асінку заламаць (разм.) — даць зарок не рабіць што-н.

Заламаць шапку (разм.) — надзець набакір або ссунуць на патыліцу.

|| незак. зало́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)