загла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Выраўнаваць, зрабіць гладкім (што-н. няроўнае, змятае).

З. зямлю лапатай.

З. валасы рукой.

2. перан. Змякчыць.

З. віну.

|| незак. загла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)