жані́ць, жаню́, жэ́ніш, жэ́ніць; жані́; незак., каго, з кім і без дап.

Шлюбам злучаць у пару для сямейнага жыцця (пра мужчыну).

Ж. сына.

Без мяне мяне жанілі (прыказка).

|| зак. ажані́ць, ажаню́, ажэ́ніш, ажэ́ніць (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)