жало́ба, -ы, ж.

1. Смутак з прычыны чыёй-н. смерці, народнага гора, бедства; выражаецца ў адмене гулянак, забаўляльных відовішчаў.

Краіна ў жалобе.

2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку.

Насіць жалобу.

|| прым. жало́бны, -ая, -ае.

Ж. мітынг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)