дабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак., каго-што і каго-чаго.

1. Сабраць дадаткова, да поўнай меры.

Д. ягад у кош.

2. Выбіраючы, знайсці патрэбнае.

Д. крэсла да гарнітура.

Д. матэрыі на сукенку.

3. Завяршыць набор чаго-н. (кнігі, артыкула і пад.).

Д. кнігу.

|| незак. дабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)