гна́цца, ганю́ся, го́нішся, го́ніцца; гна́ўся, гна́лася; ганіся; незак., за кім-чым.

1. Бегчы следам, каб дагнаць або злавіць.

Г. за праціўнікам.

2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н.

Г. за модай.

Г. за доўгім рублём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)