гадзі́ць, гаджу́, го́дзіш, го́дзіць; гадзі́; незак.

1. каму. Старацца задаволіць каго-н.; дагаджаць.

Госцю гадзі, ды і сябе глядзі (прыказка).

2. каму-чаму. Садзейнічаць, спрыяць каму-, чаму-н.

Дажджы гадзілі ярыне.

Гадзіць як благой (ліхой) скуле (разм.) — вельмі дагаджаць каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)