вярзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, верзяце́, -зу́ць; вёрз, вярзла́; вярзі́; незак., што (разм.).

Гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу.

В. лухту.

|| зак. звярзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, зверзяце́; -зу́ць; звярзла́, -ло́; -зі.

|| наз. вярзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)