выда́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах.

Круглы в.

2. Работнік, які выдатна выконвае свае абавязкі.

В. вытворчасці.

|| ж. выда́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)