верба́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Вусны.

Вербальная заява.

Вербальная нота (спец.) — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы.

|| наз. верба́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)