варыя́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Варыянт (у 1 знач.; кніжн.).

2. Відазмяненне музыкальнай тэмы (у 2 знач.).

Тэма з варыяцыямі.

|| прым. варыяцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Варыяцыйнае вылічэнне (адна з галін матэматычнага аналізу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)