ацерушы́ць, ацерушу́, ацяру́шыш, ацяру́шыць; ацяру́шаны; зак.

1. каго-што. Абтрэсці, абабіць (ад снегу, пылу і пад.) з чаго-н.

А. снег з каўняра.

2. што. Памяўшы, аддзяліць (пра зерне, колас).

А. колас.

|| незак. ацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. ацерушы́цца, ацерушу́ся, ацяру́шышся, ацяру́шыцца (да 1 знач.); незак. ацяру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)