аплаці́ць, -ачу́, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што.

Унесці плату за што-н.; пакрыць якія-н. выдаткі.

А. праезд.

А. рахунак.

|| незак. апла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апла́та, -ы, ДМа́це, ж.

А. працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)