адтрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны; зак.

1. што. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы.

А. лён.

2. што і без дап. Скончыць трапанне.

3. што. Прайсці пехатою (разм.).

А. дзесяць кіламетраў.

|| незак. адтрэ́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)