адкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. што. Выкаваць.

А. падкову.

2. каго-што. Аддзяліць што-н. прыкаванае; раскаваць.

А. каня.

3. Закончыць коўку.

|| незак. адко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)