адзе́жа, -ы, ж.

Тое, што і адзенне (у 1 знач.; разм.).

Набыць зімовую адзежу.

|| памянш. адзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Каб не ежка ды не адзежка, была б грошай дзежка (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)