адары́ць, адару́, адо́рыш, адо́рыць; адары́; адо́раны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абдарыць.

А. дзяцей цукеркамі.

2. перан. Багата надзяліць якімі-н. якасцямі, здольнасцямі.

Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

|| незак. адо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)