адагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра загнутае: стаць роўным, выпрастацца.

Цвік адагнуўся.

2. Разагнуўшыся, падняцца; выпрастаць спіну.

|| незак. адгіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)