абгрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Абграбаючы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена і пад.).

А. стог.

|| незак. абграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абграба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)