абвастры́ць, -вастру́, -во́стрыш, -во́стрыць; -во́страны; зак., што.

1. Зрабіць больш вострым, успрымальным.

А. пільнасць.

А. слых.

2. Зрабіць больш моцным, цяжкім.

А. боль.

А. хваробу.

3. Зрабіць больш напружаным.

А. супярэчнасці.

А. адносіны.

|| незак. абвастра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвастрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)