абвары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., каго-што.

1. Паварыць крыху.

А. мяса.

2. Абліць варам, апячы гарачай вадой.

А. рукі.

|| незак. абва́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца; незак. абва́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абва́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)