імкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак.
1. Хутка рухацца, накіроўвацца куды-н.; старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н. Ручаі імкнуцца да ракі. І. ў Парыж. Усёй душой і. да сябра.
2. Настойліва дамагацца чаго-н., старацца дасягнуць чаго-н. І. да свабоды. І. да міру.
3. перан. Адчуваць цягу да каго-, чаго-н. І. да авіятараў.
|| наз. імкне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)