ізаба́ра, -ы, мн. -ы, -ба́р, ж. (спец.).

1. Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам у пэўны час. Студзеньскія ізабары.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску.

|| прым. ізаба́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)