ёлка, -і, ДМ ёлцы, мн. -і, ёлак, ж.

1. Тое, што і елка.

2. Елка, упрыгожаная да свята Новага года і Каляд. Навагодняя ё.

3. Пра навагодняе свята для дзяцей з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі. Звадзіць сына на ёлку.

|| памянш.-ласк. ёлачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ёлачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.). Ёлачныя цацкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)