ёга, -і, ж.

1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, у якім распрацавана асобая сістэма прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння. Займацца ёгай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)